Нікола дэль Абатэ
Нікола дэль Абатэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 1512[1][2][…] ці 1509[1][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1571[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | Школа Фантэнбло[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікола дэль Абатэ (або Абаці; італ. Abbate; каля 1509 або 1512, Модэна — 1571, Фантэнбло) — італьянскі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1512 годзе (па іншай версіі — у 1509) у Мадэне ў сям’і скульптара-дэкаратара. Яго жывапіс у Мадэне склаўся пад уплывам мастакоў ферарскай школы Гарафала і Доса Досі. У 1547 пераехаў у Балонню, дзе выпрабаваў уздзеянне Карэджа і Парміджаніна.
У 1552 г. перабраўся ў Францыю, дзе пражыў да канца жыцця, дзе стаў правадніком ідэй позняга Адраджэння. Працаваў пры каралеўскім двары ў Фантэнбло. Пісаў разам з Прыматычоа пераважна аль-фрэска; найбольш вылучаецца яго карціна «Пакаранне смерцю апосталаў Пятра і Паўла» (Дрэздэнская галерэя), напісаная пад моцным уплывам Карэджыа.
У апошнія гады жыцця працаваў сумесна са сваімі чатырма сынамі. У 1571 годзе Ніколадэль Абаце памёр у Фантэнбло.
Зноскі
- ↑ а б в г Григоровичъ Абати // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 9–10.
- ↑ а б в г Аббате, Николло // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 14–15.
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO1704_II Праверана 29 красавіка 2024.
- ↑ Oxford Art Online — [Oxford, England]: OUP, 2002. Праверана 14 сакавіка 2015.